Пераможцам праекта "Уладар сяла - 2023" стала сям'я Шавялёвых з Брэсцкай вобласці
Па выніках двухдзённага спаборніцтва першае месца заняла сям'я Сяргея і Ірыны Шавялёвых з вёскі Паляцічы Кобрынскага раёна. Другое месца заваявала сям'я Ільі і Анаіт Рабкаўцоў з аграгарадка Сырод Калінкавіцкага раёна. Бронза конкурсу - у сям'і Яўгена і Вольгі Калініных з аграгарадка Арэхаўка Клічаўскага раёна.