"Александрыя - месца сілы": гісторыя свята "Купалле" прадстаўлена на фотавыставе БЕЛТА
Кадры, якія можна ўбачыць на выставе, адсылаюць да вытокаў зараджэння свята ў Александрыі, паказваюць яго развіццё і размах сучасных гулянняў. Непасрэдна пад адкрытым небам на спецыяльных стэндах-мальбертах размясцілася больш за 40 фатаграфій.