«Гісторыя навучыць»
Ці сапраўды ўвесь свет за Украіну? Хутчэй за ўсё – так, чым – не. Увесь цывілізаваны свет. Так лічыць Ліза Ахроменка ў сваім новым блоге.
Artykuł «Гісторыя навучыць» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ці сапраўды ўвесь свет за Украіну? Хутчэй за ўсё – так, чым – не. Увесь цывілізаваны свет. Але ён перанасычаны штодзённай порцыяй непрыемных навін, якія ўжо не выклікаюць традыцыйную «глыбокую занепакоенасць». І часам украінцам здаецца, што вядомыя замежныя медыі недастаткова адэкватна і адказна падаюць інфармацыю аб вайне. А ўсё можна лёгка вытлумачыць: для ўкраінцаў гэта – вайна за права існавання нацыі, для замежных медыяў – чарговы ваенны канфлікт у свеце, які дае ім тэмат для працы.
І калі прыйдзе канец вайне ва Украіне, украінскія журналісты дакладна гэтак жа будуць рабіць рэпартажы пра іншыя войны ў іншых дзяржавах. Вядома, вельмі важна, калі сусветныя лідары выступаюць з пастаяннымі заявамі ў падтрымку Украіны; калі сіне-жоўтыя сцягі развяваюцца на міжнародных мерапрыемствах усіх узроўняў; калі знакамітасці данацяць на ВСУ. На фоне такой дзейнасці асабліва выдзяляецца недастатковая дзейнасць. Ці ўвогуле поўная абыякавасць. І гэта неабгрунтаваныя крыўды – ні амерыканцы, ні еўрапейцы не могуць адчуць усю сілу болю, з якой жыве кожны ўкраінец.
І тым не менш іх падтрымка неацэнная: грошы і ўзбраенне ўмацавалі ўкраінскую армію. Але ці разарваў хто-небудзь дыпламатычныя адносіны з РФ? Ні адна дзяржава ў свеце. Ці працуюць санкцыі? Наадварот, ёсць замежныя прадпрымальнікі, якія дапамагаюць РФ гэтыя санкцыі абыходзіць.
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł «Гісторыя навучыць» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.