Лёнданскі прафэсар Джым Дынглі: «Павінна быць напісана і выдадзена кароткая англамоўная гісторыя Беларусі»
У кракаўскім выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History» Ўладзімера Арлова. Гэта пераклад на ангельскую мову ягонай кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя». Пра асаблівасьці ангелізацыі «Айчыны» разважае перакладчык, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту Джым Дынглі.