"Лета пачне аднаўляць свае пазіцыі". Сіноптыкі пра надвор'е з 11 па 16 ліпеня
"Ужо з серады лета пачне паступова аднаўляць свае пазіцыі, а ў чацвер тэмпературны фон зноў увойдзе ў сваё кліматычнае рэчышча. Да канца тыдня сярэднія значэнні нават на некалькі градусаў перавысяць кліматычную норму ліпеня. Разам з тым без летніх дажджоў не абыдзецца", - расказалі ў Белгідрамеце.