Пакістанец, з-за якога закрывалі пункт пропуску ў Медніках, папрасіў прытулку ў Беларусі
Пакістанец, з-за якога 8–9 ліпеня закрылі літоўскі пункт пропуску Меднікі (Каменны Лог), «вымушаны быў папрасіць статус уцекача і міжнародную абарону ў Рэспубліцы Беларусь», паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 ліпеня ў Менску начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.