Верамеенка: Праект мае гісторыю яшчэ з 2020 года
Сумесны праект дапамогі грамадскаму актывісту Сяргею Пантусу паўстаў у Беластоку дзякуючы грамадскаму актывісту, сябру БХД Сяргею Верамеенку і музыкам гурта DZIECIUKI.
Artykuł Верамеенка: Праект мае гісторыю яшчэ з 2020 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сумесны праект дапамогі грамадскаму актывісту Сяргею Пантусу паўстаў у Беластоку дзякуючы грамадскаму актывісту, сябру БХД Сяргею Верамеенку і музыкам гурта DZIECIUKI.
Пра гісторыю праекта распавядае Сяргей Верамеенка:
– Гэта такі, можна сказаць, зацягнуты праект, ён пачынаўся яшчэ ў 2020 годзе, калі наш гарадзенскі мастак Яраслаў Кірвель прынёс свае накіды. Ён алоўкам маляваў розных артыстаў, і вось ён намаляваў нашых музыкаў з гурта DZIECIUKI. Усё гэта я адсканаваў, зрабіў на камп’ютары такі маленькі калаж. І тут ужо ў Беластоку праз тры гады яшчэ мы пару чалавек дамалявалі. Атрымаўся такі вось, можна сказаць, на друк DZIECIUKI у графічным выглядзе.
Верамеенка кажа, што для вырабу гэтага мерчу ў іх ёсць дазвол ад Алеся Дзянісава:
– З дазволу Алеся Дзянісава мы будзем рабіць вось гэты мерч і будзем прадаваць на фестывалі “Тутака”. Гэта будуць торбачкі, мажліва яшчэ і цішоткі, калі паспеем зрабіць. Калі не паспеем, то потым у прынцыпе па пошце можам іх даслаць.
Грошы з продажы гэтых цішотак і торбаў прадстаўнікі «Адметнасці» апроч дапамогі Пантусу будуць таксама перадаваць на дапамогу для прытулку бяздомных Аляксея Шчадрова, а таксама для сем’яў беларускіх палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Верамеенка: Праект мае гісторыю яшчэ з 2020 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.