Генэральны сакратар NATO: Турэччына пагадзілася падтрымаць далучэньне Швэцыі да альянсу
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган пагадзіўся накіраваць у парлямэнт на ратыфікацыю заяўку Швэцыі на далучэньне да NATO, заявіў увечары 10 ліпеня ў Вільні генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.