„Мядовая прэмія” для беларускіх літаратараў вяртаецца ў Польшчы!
Раней у прэміі атрымаўся перапынак і зусім не па віне заснавальніка - арганізатар быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі.
Artykuł „Мядовая прэмія” для беларускіх літаратараў вяртаецца ў Польшчы! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Самай арыгінальнай літаратурнай прэміяй, якая ўручалася беларускім літаратарам, была «Мядовая», якую на Берасцейшчыне заснаваў паэт і пчаляр Мікола Папека. Лаўрэат атрымліваў пуд мёду. Але ў прэміі атрымаўся перапынак і зусім не па віне заснавальніка.
Мікола быў арыштаваны і асуджаны па «карагоднай справе» на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэтым, аднак, рэпрэсіўная сістэма не абмежавалася. На пачатку красавіка 2022-га суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Міколу «хімію» на восем з паловай месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбываў у магілёўскай калоніі № 15. Мікола цалкам адбыў пакаранне, летась 17 снежня выйшаў на волю і з’ехаў за мяжу. Але не выключае, што ў замежжы ў яго атрымаецца вярнуцца да ўручэння сваёй «Мядовай прэміі».
– Апошнія 2 гады ў Беларусі вельмі цяжка было даць – Саюз пісьменнікаў расфарміраваны як арганізацыя. Так як я цяпер пускаю карані ў іншай краіне, то магчыма, што завяду пчол, і буду даваць прэмію тут.
Мікола Папека нейкі час жыў Грузіі, а затым пераехаў у Польшчу, дзе шукае магчымасць працягваць займацца сваёй любімай справай – пчалярствам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Мядовая прэмія” для беларускіх літаратараў вяртаецца ў Польшчы! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.