«Мы павінны патрабаваць вызваленьня палітвязьняў у Беларусі». «Хросная» Алеся Пушкіна зьвярнулася да ўраду Швэцыі
Каміла Хансэн, дэпутатка швэдзкага парлямэнту ад партыі «Зялёных», якая была сымбалічнай «хроснай» палітвязьня Алеся Пушкіна і адмыслова апекавалася ім за кратамі, адказала на пытаньні Свабоды з нагоды сьмерці зьняволенага мастака.