Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2023

Святлана Ціханоўская: Нам патрэбна падтрымка вялікіх і моцных краін

0
Святлана Ціханоўская: Нам патрэбна падтрымка вялікіх і моцных краін

Госць Рацыі – лідарка дэмакратынай Беларусі, кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Artykuł Святлана Ціханоўская: Нам патрэбна падтрымка вялікіх і моцных краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Госць Рацыі – лідарка дэмакратынай Беларусі, кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. Пра яе візіт на Падляшша і пра саміт НАТА размаўляе з ёй наш карэспандэнт Міхал Андрасюк.

РР: У Вільні ў вас была сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Можаце распавесці нашым слухачам пра што вы размаўлялі з амерыканскім прэзідэнтам?

Святлана Ціханоўская: Дэталі не раскажу.

РР: Дэталі самыя цікавыя.

Святлана Ціханоўская: Я разумею, але ж пасля такіх сустрэч гэта была просьба не расказваць дэталі. Але я хачу сказаць, што гэтая сустрэча была вельмі важным жэстам падтрымкі беларусаў і жэстам салідарнасці. І гэта быў пасыл не толькі для беларусаў, што мы з вамі, але  таксама пасыл для амерыканскіх дыпламатаў, палітыкаў, што мы падтрымліваем Беларусь і, калі ласка, звярніце больш увагі на тое, што адбываецца ў гэтай краіне.

РР: Хачу яшчэ ад вас, хоць адзін сказ пра гэтую сустрэчу?

Святлана Ціханоўская: Гэта была не вельмі доўгая сустрэча. Я сказала прэзідэнту, што беларусы аб’яднаныя, і яны не губляюць веры ў тое, што ў нас усё адбудзецца, што мы працягваем змагацца, але ж нам патрэбна дапамога, бо адным нам не здужаць. Мы змагаемся не толькі супраць рэжыму Лукашэнкі, але супраць такой паўзучай расейскай акупацыі. Мы падтрымліваем Украіну, як можам. Канешне, гэта абавязак беларусаў перш за ўсё зберагчы нашу краіну, але ж нам патрэбна падтрымка вялікіх і моцных краін.

РР: І можаце сказаць, што гэтая падтрымка ёсць?

Святлана Ціханоўская: Гэтая падтрымка ёсць. Ведаеце, у краін, якія змагаюцца супраць дыктатуры, нейкай агрэсіі, пакуль мы не дасягнем мэты, то нам заўжды будзе мала. Яшчэ шмат чаго можна зрабіць, але часам не хапае палітычнай волі, часам не хапае сродкаў, часам не хапае ўвагі, таму наша задача, каб вось гэтыя новыя дзверы адчыняць, але ж паказваць з нашага боку нашым дэмакратычным партнёрам, што гэта нам патрэбна перш за ўсё, не ім, а нам.

І калі яны бачаць актыўнасць беларусаў, калі яны бачаць, што беларусы выходзяць са сцягамі, што беларусы актыўныя ў медыя, то ў іх ёсць вось гэтая патрэба дапамагчы.

РР: Сёння з вашым удзелам тут, у Беластоку, адбылося адкрыццё Скверу Вольнай Беларусі. Калі гэтую ідэю падкінуў беластачанам Павел Латушка, першапачаткова размова ішла пра перайменаванне вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі. Канчаткова маем сквер, але месца невыпадковае. Менавіта там мае сваю сядзібу беларускае консульства. Якое гэта мае значэнне для беларусаў, беларусаў за мяжой, для тых, хто ў краіне змагаецца за дэмакратычную, вольную Беларусь?

Святлана Ціханоўская: Гэта мае вялікае значэнне насамрэч перш за ўсё для беларусаў, якія знаходзяцца тут, бо гэта як мець свой куточак, не дом, але ж куточак сваёй  Вольнай Беларусі. Гэта месца невыпадковае, гэта месца, дзе збіраліся беларусы, каб падтрымаць нашых палітвязняў, каб ушанаваць памяць нашых забітых, закратаваных людзей у турмах. Апошняя смерць – гэта Алесь Пушкін, і Вітольд Ашурак, і Мікалай Клімовіч.

Гэта тое месца, дзе яны збіраюцца і адчуваюць, што мы вось разам. Але ж на міжнародным узроўні гэта таксама мае вялікае значэнне, бо такія месцы павінны быць у кожным горадзе, і ў кожнай краіне.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Святлана Ціханоўская: Нам патрэбна падтрымка вялікіх і моцных краін pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ





Москва

В Оренбурге вручили Всероссийскую литературную Пушкинскую премию «Капитанская дочка – 2024»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Завод по производству препаратов из плазмы крови человека появится в РФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Театр «Сказка» приглашает на грандиозное театральное шоу «Песни первых птиц»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Псковичка стала призером соревнований по прыжкам в высоту в Москве

Уверенная победа россиян на турнире ONE FRIDAY FIGHTS 66

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике


WTA

Ига Свёнтек одержала 40 побед над теннисистками из топ-10 рейтинга WTA



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Блоги

Приглашенные солистки выступят в опере «Руслан и Людмила»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России