Сьвятлана Ціханоўская адкрыла сквэр Вольнай Беларусі ў Беластоку побач зь беларускім консульствам
Мэр Беластоку Тадэвуш Трускаляскі перадаў Сьвятлане шыльды з новай назвай сквэра, якія будуць усталяваныя на вуліцы, піша Zerkalo. io
З такой ініцыятывай выступіла Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне.
На адкрыцьці прысутнічалі Павел Латушка, прадстаўнікі кіраўніцтва Беластоку і дыпляматы, яны разам перарэзалі сымбалічную стужку.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка наступным чынам пракамэнтаваў падзею:
«Дзякуем прэзыдэнту Беластоку і радзе гораду за падтрымку ініцыятывы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй Радзімы, і адкрыць сквэр Вольнай Беларусі ў Беластоку. Жыве Беларусь!»
Сквэр Вольнай Беларусі — гэта ўчастак вуліцы Электрычнай, дзе разьмешчана консульства Беларусі. Пасьля таго, як жыхары вуліцы не пагадзіліся з прычыны нязручнасьцяў на перайменаваньне яе самой, улады Беластоку знайшлі гэтае выйсьце, каб ушанаваць беларусаў, што выступаюць за дэмакратычныя перамены.