2 гады калоніі за камэнтар, якому тры гады
У судзе Лунінецкага раёна ў выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу.
Artykuł 2 гады калоніі за камэнтар, якому тры гады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе Лунінецкага раёна ў выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу. Справу разглядала суддзя Святлана Братанава. Мужчыну 27-га лютага затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы. Сафановіча абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі. Таксама Дзмітрыя абвінавацілі ў публічным паклёпе на Лукашэнку. У выніку суддзя прызначыла Сафановічу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: „Вясна“
Artykuł 2 гады калоніі за камэнтар, якому тры гады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.