Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2023

Кацярына Ваданосава: Нельга расчапіць арнамент на „атамы”

0
Кацярына Ваданосава: Нельга расчапіць арнамент на „атамы”

Пра свае ўражанні ад фестывалю "Tutaka" распавяла спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава.

Artykuł Кацярына Ваданосава: Нельга расчапіць арнамент на „атамы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Два дня запар на Фестывалі абуджаных „Tutaka” майстар-класы ішлі амаль бесперапынна.

У гасцей была выдатная магчымасць атрымаць новыя і карысныя веды. Дапамагала ў гэтай справе спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава:

РР: Распавядзіце пра свой майстар-клас. Што на ім было? Пра што распавядалі?

– Я займаюся рэканструкцыяй традыцыйных беларускіх строяў. Строй – гэта такі комплекс. Я ўмею шыць, вышываць, ткаць. Я распавядала, па-першае, пра рэгіянальныя асаблівасці беларускіх традыцыйных строяў. Няма такой уніфікаванай штукі, як беларускі народны касцюм. Яны былі розныя, вельмі разнастайныя, вельмі цікавыя. Я паспрабавала ў межах свайго 45-хвіліннага выступу паказаць, па-першае, якія рэгіянальныя асаблівасці існуюць у Беларусі. Беларусь – гэта не „клачок зямлі”, як сказаў вядомы ўсім нам чалавек, а даволі вялікая краіна з вялізарнай разнастайнасцю мадыфікацый розных строяў. Другая палова майго выступу была прысвечана таму, што я збірала кожны элемент традыцыйнага строю. Я паспрабавала акрэсліць найбольш характэрныя іх рысы, як яны робяцца, тэхнікі стварэння. Таксама паспрабавала, не ведаю наколькі ўдала ці не ўдала ў мяне гэта атрымалася, разбіць некаторыя прымхі, забабоны, нейкія ненавуковыя, інфармацыйныя ўкіды, звязаныя з беларускім традыцыйным строем.

РР: Якія забабоны вы зняпраўдзілі сёння?

Самы „улюбёны” забабон пра тое, што кожны элемент арнаменту можна вычапіць з арнаментальнага ўзору і надаць яму нейкае значэнне, нейкі сэнс. Зараз па ўсім інтэрнэце гуляюць „слоўнікі беларускага арнаменту”. Кшталту калі вы бачыце ромбік, то гэта значыць узаранае поле. Калі вы бачыце такую штучку з хвосцікамі, то гэта значыць узыходзячае сонца. Насамрэч гэта не так, гэта абсалютная прафанацыя. Я лічу сваім доўгам на кожным сваім выступе гаварыць пра гэта. Нашыя бабулі, прабабулі, не закладалі так, прабачце, што я ўжыю гэты выраз, такі тупы сэнс у беларускі традыцыйны арнамент. Калі жанчына аздабляла кашулю, фартух сабе ці сваім сваякам, мужу, дзецям. Яны не думалі: „Зараз я вышыю ромбік і гэта будзе значыць, што ў нас будзе добра радзіць поле. А побач я вышыю зорачку – гэта будзе азначаць мужчыну. Канешне не, бо беларускі арнамент – гэта комплекс. Гэта традыцыйная, вельмі ўстойлівая, шматгадовая праца нашых продкаў, у першую чаргу эстэтычная. Сэнсавая нагрузка гэтых рэчаў на жаль згубілася ўжо даўным-даўно. Было б абсалютна ненавукова спрабаваць расчапіць арнамент на „атамы” і кожнаму гэтаму „атаму” надаваць нейкі звыш сэнс, якім ён не валодае.

РР: Наколькі наведвальнікі цікавяцца гэтай тэмай?

– Я думаю, што такое пытанне варта задаць людзям, якія тут прысутнічаюць. Я з задавальненнем і радасцю назіраю тэндэнцыю да павелічэння цікавасці да беларускай традыцыйнай культуры ўвогуле. Гэта не толькі строй, не толькі касцюм, але і традыцыйныя спевы, музыка, гісторыя. Гэта мяне вельмі цешыць. Прынамсі не прыйшлося скардзіцца на тое, што ў мяне на лекцыі сядзелі тры чалавекі, якім было сумна. Нам было душна і спякотна, але гэта значна больш радасна і весела, чым разумець, што справа, якой ты займаешся, якая захапляе цябе цалкам і поўнасцю, больш нікому акрамя цябе не патрэбная.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фестываль „Tutaka” на Беласточчыне прайшоў ужо ў трэці раз.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Кацярына Ваданосава: Нельга расчапіць арнамент на „атамы” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ





Москва

Два человека пострадали в ДТП с автозаком в Москве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы и глава Башкортостана подписали соглашение в рамках ПМЭФ



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Александр Пушной

"Фактор 2" для трезвых. Группу "Комната культуры" из Барнаула обсудили в шоу Пушного




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

«Столото» подписал соглашение в развитие стратегической поддержки комплекса ГТО и многоборья ГТО

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Академия Плющенко требует почти два миллиона со сбежавшей от них юной спортсменки


Арина Соболенко

Названо условие сенсации в матче Арины Соболенко с вундеркиндом из России



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Два человека пострадали в ДТП с автозаком в Москве



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России