У Польшчы знік беларускі журналіст Павел Брэль
Павел Брэль - піяршчык, яму 36 гадоў. З нядаўняга часу жыве ў Варшаве.
Artykuł У Польшчы знік беларускі журналіст Павел Брэль pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Польшчы знік беларускі журналіст Павел Брэль.
Беларус Павел Брэль адправіўся ў падарожжа з Польшчы ў Букавіну – вобласць, размешчаную на мяжы Украіны і Румыніі. Праз два дні пасля пачатку шляху сувязь з мужчынам перарвалася. Павел Брэль – піяршчык, яму 36 гадоў. З нядаўняга часу жыве ў Варшаве. У пачатку гэтага месяца Павел паехаў у падарожжа.
Па словах знаёмай Паўла, 7 ліпеня ён сцвярджаў у перапісцы са сваёй маці, што яму нешта падмяшалі ў ежу. Таксама беларус скардзіўся на шумных спадарожнікаў па дарозе. За пару гадзін да таго, як Павел перастаў выходзіць на сувязь, ён апублікаваў пост у Facebook, змест якога ўстрывожыў знаёмых мужчыны. Напрыклад, там быў зварот да Яўгена Прыгожына з просьбай вярнуць свае рэчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Польшчы знік беларускі журналіст Павел Брэль pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.