ДАІ заклікае бацькоў рэгулярна нагадваць дзецям правілы дарожнай бяспекі
Так, дзецям трэба абавязкова насіць святловяртальныя элементы на адзенні. Перад тым, як выйсці з-за прыпаркаванага аўтамабіля, неабходна ўпэўніцца, што дарога бяспечная. Неабходна пераходзіць дарогу толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што вас прапускаюць усе вадзіцелі.