У Беларусь не прапусьцілі аўтобус зь Вільні, пасажыраў высадзілі пасярод ночы, кіроўцу павялі. Што здарылася
Партал «Зеркало» са спасылкай на сваіх чытачоў расказаў, як 7 ліпеня аўтобус, які ехаў зь Вільні ў Менск, спынілі на беларускай мяжы. Пасажыраў пратрымалі некалькі гадзін, пасьля высадзілі і прапанавалі дабірацца сваім ходам.