Эўразьвяз вырашыў не скасоўваць санкцыі адносна беларускіх калійных угнаеньняў, — крыніцы эўрапейскага рэдактара Свабоды
Дзьве крыніцы ў структурах Эўразьвязу паведамілі эўрапейскаму рэдактару Радыё Свабода Рыкарду Юзьвяку, што ў ЭЗ прынятае палітычнае рашэньне не скасоўваць санкцыі адносна беларускай калійнай галіны.