Беларускім гімнастам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягам
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі 19 ліпеня прыняла рашэньне наконт удзелу ў міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў. У сакавіку 2022 году іх цалкам адхілілі ад спаборніцтваў, цяпер выканкам FIG перагледзеў тое рашэньне.