Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года
Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы сёння, 20 ліпеня, абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года.
Artykuł Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы сёння, 20 ліпеня, абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года.
Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за «ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе».
Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.
Artykuł Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.