"Запас бяды не чыніць". Лукашэнка адзначыў правільнасць дзеянняў па забеспячэнні рэзерваў збожжа
"Я бачу, што праведзена вельмі вялікая работа па падрыхтоўцы ўраджаю. Людзі разумеюць, што нам трэба сёння мабілізавацца, ад гэтага залежыць наша будучыня", - сказаў Прэзідэнт. Ён заўважыў, што ў бягучым годзе ёсць верагоднасць па асобных культурах недабраць той аб'ём ураджаю, які быў запланаваны.