У Лідзе затрымалі каталіцкага ксяндза
Сілавікі затрымалі айца Андрэя Зноску, пробашча парафіі Божай міласэрнасці ў горадзе Ліда Гарадзенскай вобласці.
Artykuł У Лідзе затрымалі каталіцкага ксяндза pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сілавікі затрымалі айца Андрэя Зноску, пробашча парафіі Божай міласэрнасці ў горадзе Ліда Гарадзенскай вобласці.
Як піша Хрысціянская візія, затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны пераследу і месца знаходжання святара цяпер невядомыя. Айцец Андрэй Зноска з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве.
Тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі архікатэдральнага касцёлу ў Менску былі збітыя ксяндзы, якія там апынуліся ў момант прыходу сілавікоў.
За апошнія гады праз арышты прайшлі дзясяткі святароў, пастараў і манахаў праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесій, якія крытыкавалі масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.
Artykuł У Лідзе затрымалі каталіцкага ксяндза pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.