Блогер Васіль Ядчанка: У грамадстве ёсць запатрабаванне на беларускую мову
Блогер і журналіст Васіль Ядчанка здымае відэа пра беларускую мову, якія ў сацыяльных сетках набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў.
Artykuł Блогер Васіль Ядчанка: У грамадстве ёсць запатрабаванне на беларускую мову pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Блогер і журналіст Васіль Ядчанка здымае відэа пра беларускую мову, якія ў сацыяльных сетках набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў.
Наколькі беларуская мова папулярная сярод моладзі? І як дапамагае для папулярызацыі беларускай мовы штучны інтэлект? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае блогер, выкладчык і журналіст Васіль Ядчанка ў гутарцы з Юліяй Сівец.
РР: Я гляджу, што вельмі шмат кароткіх ролікаў для TikTok ты здымаеш з рознымі беларускімі словамі, яны набіраюць вельмі шмат праглядаў. Як з’явілася гэтая ідэя, рабіць такія ролікі?
– Усё пачалося некалькі год таму, і гэта было ў межах маёй праграмы на ютуб-канале, які стварылі былыя супрацоўнікі медыя, якія сышлі адтуль пасля 2020 году. І мы пачалі рабіць добры канал, дзе б былі розныя міні-канальчыкі, і мой быў пра кулінарыю, пра беларускую кухню. Ён быў па-расейску, але я стаў заўважаць, што калі гатуеш нешта беларускае, то родная мова сама прарываецца праз цябе. Я стаў запісваць падчас здымак такія кароценькія ролікі і выкладаць іх у TikTok. Першы быў лёгка правакацыйны. Прыгадаў, як у дзяцінстве бацька пытаўся мяне: «Ведаеш, як будзе па-беларуску «картошка кипит?». Тое ж самая я сказаў у тыктоку і адразу там было больш за 100 тысяч праглядаў, зараз ужо больш за 200 тысяч. Тады я зразумеў, што ў людзей ёсць запыт на беларускую мову. Не на нешта лекцыйнае, калі будуць навучаць максімальна нявесела. Трэба, каб прасцей і лягчэй.
Цалкам размова ніжэй:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Блогер Васіль Ядчанка: У грамадстве ёсць запатрабаванне на беларускую мову pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.