Лукашэнка і Пуцін наведалі славутыя мясціны ў Кранштаце
Кіраўнікі дзяржаў спачатку прыехалі ў музейна-гістарычны парк "Востраў фартоў". Там ім паказалі галоўны музейны экспанат - першую савецкую атамную падлодку К-3 "Ленінскі камсамол". У будынак Музея ваенна-марской славы ў Кранштаце яе даставілі з Мурманскай вобласці восенню 2022 года.