Асвячэнне помніка на магіле святой Марыі Петручук пройдзе 30 ліпеня
Марыя Петручук – гэта 20-гадовая ахвяра нападу, які здзейсніў 2 лютага 1946 года на вёску Шпакі атрад пад кіраўніцтвам капітана Рамуальда Райса “Бурага”.
Artykuł Асвячэнне помніка на магіле святой Марыі Петручук пройдзе 30 ліпеня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У бліжэйшую нядзелю, 30 ліпеня, на праваслаўных могілках у Малешах у 14.30 пачнецца асвячэнне помніка на магіле святой Марыі Петручук.
Марыя Петручук – гэта 20-гадовая ахвяра нападу, які здзейсніў 2 лютага 1946 года на вёску Шпакі атрад пад кіраўніцтвам капітана Рамуальда Райса псеўданім “Буры”. У 2020 годзе Святы Сабор біскупаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўпісаў Марыю Петручук ў шэраг Святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. Яна – святая праваслаўнай царквы.
У 2018 годзе грамадская ініцыятыва “Наша памяць” знайшла магілу Марыі Петручук у занядбаным стане, з паламаным крыжам і паваленым надмагіллем. Вырашана пабудаваць новы помнік, дзеля чаго абвясцілі збор грошай. Збор надалей працягваецца, патрэбныя грошы для поўнага завяршэння прац.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Асвячэнне помніка на магіле святой Марыі Петручук пройдзе 30 ліпеня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.