The Insider: Прыгожын трымаў у пецярбурскім гатэлі «гарэм» зь нявіньніц
Выданьне The Insider апублікавала матэрыял аб нядаўнім мінулым заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына, паводле якога ён у 2019 годзе ў Пецярбургу рэгулярна карыстаўся платнымі інтымнымі паслугамі, выбіраючы сабе дзяўчат «на мяжы паўнагадовасьці» – часьцяком, як сказана ў матэрыяле, нявіньніц.