Польшча, Літва і Латвія закрыюць межы зь Беларусьсю ў выпадку інцыдэнтаў з удзелам ПВК «Вагнер» —польскі міністар
Аб магчымых мерах у адказ на правакацыі вагнераўцаў заявіў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў, піша Голас Амэрыкі.
Польшча, Літва і Латвія могуць сумесна прыняць рашэньне аб закрыцьці межаў зь Беларусьсю, калі на мяжы з гэтай краінай будуць адбывацца сур’ёзныя інцыдэнты з удзелам ПВК «Вагнер», заявіў у чацьвер міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі.
«Безумоўна, калі на межах краін NATO і ЭЗ, такіх як Польшча, Літва ці Латвія, будуць адбывацца сур’ёзныя інцыдэнты з удзелам групы „Вагнер“, мы, несумненна, будзем прымаць сумесныя меры, — сказаў Каміньскі. — Я не выключаю, што калі мы вырашым, што гэта правільны адказ на дадзены момант, то мы даможамся поўнай ізаляцыі Беларусі».
Член NATO Польшча 19 ліпеня прыняла рашэньне аб перакідваньні вайсаковых падразьдзяленьняў на ўсход краіны пасьля таго, як найміты групы «Вагнер» пачалі трэніраваць беларускі спэцназ у некалькіх мілях ад яе мяжы.
Праз два дні прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвінаваціў Польшчу ў тэрытарыяльных амбіцыях і заявіў, што любая агрэсія супраць Беларусі будзе разглядацца як напад на Расею.