Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2023

Чаму чыноўнікі так пераймаюцца дэмаграфічнай праблемай?

0
Чаму чыноўнікі так пераймаюцца дэмаграфічнай праблемай?

Абмеркавалі гэта з "Госцяй Рацыі" - журналісткай і феміністкай Настай Захарэвіч.

Artykuł Чаму чыноўнікі так пераймаюцца дэмаграфічнай праблемай? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Па Беларусі пракаціліся інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх жыхароў гарадоў і вёсак заклікалі паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Чаму чыноўнікі так пераймаюцца дэмаграфічнай праблемай? І чаму дзяржава спрабуе ўмешвацца ў прыватнае жыццё грамадзян?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае журналістка і феміністка Наста Захарэвіч:

-Гэта не тое, каб узяліся. Ніколі і не пераставалі за гэта брацца. Гэта вечная тэма для чыноўнікаў у Беларусі – дабівацца паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі пажадана без нейкіх мераў, якія рэальна будуць паляпшаць становішча дзяцей, становішча маладой сям’і, у якой нараджаецца дзіця. Больш выкарыстоўваюцца ідэалагічныя, даволі забаўныя часам, мне здаецца, меры. Але галоўнае, каб гэтыя меры абмяжоўваліся простымі размовамі чыноўнікаў. І не даходзіла да нейкіх новых абсурдных законаў. Чакаць можна любога абсурду. Я спадзяюся, што да яго ўсё ж такі не дойдзе. Мне здаецца, што ва ўладаў цяпер такі кагнітыўны дысананс, таму што расце колькасць шлюбаў, як паказвае статыстыка, а больш дзяцей асабліва не нараджаецца. Яны магчыма не разумеюць чаму. Хутчэй за ўсё, яны не хочуць прызнаваць ці разумець, што павелічэнне колькасці шлюбаў звязанае з рэпрэсіямі, з вымушанай міграцыяй, то бок, людзі часта жэняцца, каб была магчымасць бачыцца проста, пакуль хтосьці з іх сядзіць у турме. Альбо бяруцца шлюбам перад ад’ездам з Беларусі, бо пэўныя рэчы прасцей за мяжой вырашаць, калі двое людзей – гэта афіцыйная сям’я.

РР: Але на фоне прапаганды вырашэння дэмаграфічнай праблемы ў Беларусі так і не прынялі закон аб хатнім гвалце. Як гэта ўзаемазвязана?

Наста Захарэвіч: Гэта зноўку ўсё частка аднаго светапогляду, у якім сям’я павінна быць традыцыйнай, вялікай, з так званымі традыцыйнымі каштоўнасцямі, пад якімі можна разумець што заўгодна. Дзяржава яўна не зацікаўлена ў тым, каб прымаць закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Яшчэ некалькі гадоў таму быў шэраг дзяржаўных інстытуцый, якія былі гатовыя працаваць у гэтым напрамку, і міліцыя супрацоўнічала з актывісткамі. Але як гэта бывае ў Беларусі проста адным жаданнем Лукашэнкі, які панарасказваў, як ён біў сваіх дзяцей, і ўсё застопарылася. І чакаць, што будзе прыняты такі закон, пакуль Лукашэнка ва ўладзе, думаю, не выпадае. Гэта абсалютна насуперак яго бачанню свету.  

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Чаму чыноўнікі так пераймаюцца дэмаграфічнай праблемай? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

В Зеленограде появится производство альбумина и иммуноглобулина — Собянин





Москва

В Москве прошла Премия-практикум «Харизма Года»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Москва — мировой лидер по динамике развития транспортной инфраструктуры



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Бато Багдаев

Новости и Культура, Дети и Россия: Театр Ульгэр выступил в Этнографическом музее народов Забайкалья в Улан-Удэ




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Швейцарии завершился чемпионат Европы по спортивной и фитнес-аэробике

Псковичка стала призером соревнований по прыжкам в высоту в Москве

«Столото» подписал соглашение в развитие стратегической поддержки комплекса ГТО и многоборья ГТО


Анна Курникова

Не выиграла ни одного турнира, дала имя покерной комбинации и стала домохозяйкой: как живет Анна Курникова



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


News Every Day

Andy Murray cracks brutal joke as Brit star’s Wimbledon preparations are disrupted by bizarre injury 



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России