За «здраду дзяржаве» будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне
Палітзняволены Яраслаў Саковіч быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы. Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне.
Artykuł За «здраду дзяржаве» будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволены Яраслаў Саковіч быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы. Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне. Пазней яго адпусцілі, але праз год затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы.
У Менску 4 траўня яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
вясна
Artykuł За «здраду дзяржаве» будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.