У Кіргізстане звольняць чыноўнікаў, якія не гавораць па-кіргіску: «Было дастаткова часу, каб вывучыць»
Урад Кіргізстану аб'явіў, што дзяржаўныя чыноўнікі, якія не размаўляюць на дзяржаўнай мове – кіргіскай – будуць звольненыя з працы. Папярэджаньне прагучала празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт Садыр Жапараў падпісаў закон, які абавязвае дзяржаўных службоўцаў валодаць кіргіскай мовай.