«Антываенныя настроі беларусаў ня здольная зьнішчыць ніякая „кувалда“ прапаганды» — вынікі дасьледаваньняў Беларускай аналітычнай майстэрні
Нядаўна Беларуская аналітычная майстэрня (БАМ) агучыла вынікі сваіх апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў. Свабода зьвярнулася да кіраўніка майстэрні, прафэсара Андрэя Вардамацкага з просьбай пракамэнтаваць атрыманыя вынікі.