Ці замінае збор грошай вызваленьню палітвязьняў? Цапкалу адказалі пра маратон салідарнасьці
Падчас маратону салідарнасьці на выходныя беларусы сабралі на падтрымку палітычных зьняволеных і іх сем’яў каля 575 тысяч эўра. Пра вынікі маратону расказалі адна зь яго арганізатарак Наста Базар і кіраўнік грамадзкай ініцыятывы BY_help Аляксей Лявончык.