У МЗС абмеркавалі вынікі і перспектывы дзейнасці прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі
Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і яе асноўнымі агенцтвамі і фондамі, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб выніках і перспектывах дзейнасці прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі, у тым ліку па пытаннях устойлівага развіцця.