Былога галоўнага лекара санаторыя «Беларусь» хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве»
Андрэй Кобель 10 гадоў быў галоўным лекарам санаторыя «Беларусь» у Літве, потым на той жа пасадзе працаваў у Сочы, а пазней узначаліў аддзел РНПЦ у Менску.
Artykuł Былога галоўнага лекара санаторыя «Беларусь» хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
16 жніўня ў Менскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу ў дачыненні да Андрэя Кобеля — яму інкрымінуюць ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Справу будзе разглядаць Алена Ананіч.
Андрэй Кобель 10 гадоў быў галоўным лекарам санаторыя «Беларусь» у Літве, потым на той жа пасадзе працаваў у Сочы, а пазней узначаліў аддзел РНПЦ у Менску.
Дзяржаўныя СМІ зімой паведамлялі, што нібыта «літоўцы абклалі яго па ўсіх правілах шантажу: пагражалі крымінальнай справай за махінацыю з зямельным участкам, крадзеж сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя — маўляў, пазбавяць яго і чальцоў сям’і пасведчання на жыхарства, а сыну падкінуць у аўтамабіль наркотыкі».
вясна
Artykuł Былога галоўнага лекара санаторыя «Беларусь» хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.