У Беларусь прыехаў лідэр польскай прарасейскай партыі, якому падабаецца «беларуская мадэль»
У Горадню чарговым разам прыбыў польскі бізнэсовец Кшыштаф Талвіньскі. Увесну ён зарэгістраваў у Польшчы прарасейскую партыю «Front». Яе сядзіба месьціцца на фэрмэрскай гаспадарцы Талвіньскага ў падляскай вёсцы.