Пасьля перавароту Нігер спыніў экспарт урану і золата ў Францыю
Нігер з панядзелка спыняе экспарт урану і золата ў Францыю. Пра гэта паведамляе выданьне Mehr News са спасылкай на выступ генэрала Амара (Абдурахмана) Тчыані, які на мінулым тыдні ўзначаліў вайсковы пераварот у краіне і абвясьціў сябе новым прэзыдэнтам.