«Фемгрупа Каардынацыйнай рады»: У Беларусі гендэрная праблема займае апошняе месца
«Фемгрупа Каардынацыйнай Рады» прадставіла анлайн-прэзентацыю новага даследавання «Уяўленні беларускага грамадства аб гендэрнай роўнасці».
Artykuł «Фемгрупа Каардынацыйнай рады»: У Беларусі гендэрная праблема займае апошняе месца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
«Фемгрупа Каардынацыйнай Рады» прадставіла анлайн-прэзентацыю новага даследавання «Уяўленні беларускага грамадства аб гендэрнай роўнасці».
Асноўныя вынікі даследавання агучыла гендэрная экспертка, магістр сацыялогіі Лена Агарэлышава:
-У параўнанні з іншымі праблемамі гендэр займае, на жаль, апошняе месца. Нізкая паінфармаванасць наконт таго, што ўваходзіць у пералік гендэрных праблем, нізкая талерантнасць да ўсяго, што звязана з гвалтам, каля 40%, гаворыць пра тое, што так, маё жыццё залежыць ад полу. Але ці з’яўляецца гэта дэскрымінацыяй? Не, гэта не з’яўляецца дэскрымінацыяй.
У аснову гендэрнага даследавання было пакладзена апытанне жыхароў Беларусі. Фемгрупа створана пры Каардынацыйнай Радзе ў жніўні 2020 года ды аб’ядноўвае актывістак і феміністак з мэтаю прасоўваць гендэрную роўнасць у палітыцы Новай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł «Фемгрупа Каардынацыйнай рады»: У Беларусі гендэрная праблема займае апошняе месца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.