"Алімпійскі ўрок" ад беларускага НАК: школьнікі сталіцы згулялі ў спартыўны квіз
Сумесна з НАК Беларусі "Алімпійскі ўрок" трэці раз запар арганізавала Беларуская алімпійская акадэмія (БАА). Мерапрыемства прайшло ў фармаце алімпійскага квіза, які сабраў 9 каманд з усіх раёнаў Мінска. У склад кожнай каманды ўвайшлі па пяць вучняў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў.