Польскі верталёт не парушаў паветраную прастору Беларусі
Паведамленні пра гэта – хлусня і правакацыя.
Artykuł Польскі верталёт не парушаў паветраную прастору Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Паведамленні пра гэта – хлусня і правакацыя. Такую пазіцыю раніцай у суботу агучыў прадстаўнік аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы Яцэк Гарышэўскі.
«Камандаванне вывучыла сітуацыю і выявіла, што такога інцыдэнту не было», – заявіў ён у каментары PAP.
1 верасня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў пра парушэнне паветранай прасторы польскім ваенным верталётам у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці. Нібыта ён на вельмі малой вышыні заляцеў на беларускую тэрыторыю на 1200 метраў і вярнуўся назад. «Звесткі зводак і радыёлакацыйных запісаў сведчаць, што такога інцыдэнту не было», – сцвярджае Гарышэўскі.
Artykuł Польскі верталёт не парушаў паветраную прастору Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.