Памёр музыка Джымі Бафэт — вядомы кантры-рок-выканаўца і аўтар хіта Margaritaville
Ва ўзросьце 76 гадоў пайшоў з жыцьця Джымі Бафэт — вядомы амэрыканскі музыка, які запомніўся сваёй творчасьцю ў жанры кантры-рок. У Twitter-акаўнце музыкі паведамляецца, што Бафэт «мірна памёр у ноч на 1 верасьня ў асяродку сваёй сям’і, сваіх сабак і музыкі».