Аднавяскоўцы абакралі гаспадарку абаронцаў беларускай мовы
Пра гэта актывіст Ігар Случак напісаў у сваім "Фэйсбуку".
Artykuł Аднавяскоўцы абакралі гаспадарку абаронцаў беларускай мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аднавяскоўцы абакралі гаспадарку абаронцаў беларускай мовы. Пра гэта актывіст Ігар Случак напісаў у сваім „Фэйсбуку”.
Ён разам з жонкай Алінай Нагорнай быў вымушаны пакінуць свой дом на пэўны час. Неўзабаве на падворку сталі „гаспадарыць” іншыя людзі, выносячы карысныя для сябе рэчы. Цытата: „Мясцовыя жыхары, нашыя родныя сяляне, для якіх мы зрабілі дарогі, чыстую ваду, добрае напружанне ў электрасетках, бяспечныя пераходы, пазбавілі вёску ад дзесяцігоддзямі накіданых гор смецця, аб чыім жыцці мы клапаціліся падчас кавіду, наогул спрабавалі рабіць нешта добрае, вырашылі нам за гэта ў выніку аддзячыць. Зразумеўшы, што хутка мы не вернемся, спачатку яны пакралі з падворку ўсе металічныя рэчы і, самае крыўднае, самаробны мангал. Пасля чарга дайшла да гаспадарчых пабудоваў — з іх таксама павыносілі ўсё, што больш-менш металічнае. Прайшло яшчэ крыху часу, і чарга дайшла да плоту з сеткі-рабіцы — яго таксама знеслі”.
Ігар Случак, вядомы ў інтэрнэце мянушкай «моўны інспектар», юрыст па адукацыі, які шмат гадоў звяртаецца да органаў улады і прадпрыемстваў з просьбай шанаваць беларускую мову і выконваць патрабаванні „Закону аб мовах”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аднавяскоўцы абакралі гаспадарку абаронцаў беларускай мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.