Інцыдэнт у мястэчку Трабы: прарвала дамбу
Літаральна за гадзіну абмялела прылеглая сажалка. У выніку яе ўзровень упаў амаль да нуля, рыба ў вадаёме загінула.
Artykuł Інцыдэнт у мястэчку Трабы: прарвала дамбу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У аграгарадку Трабы прарвала дамбу, якую год таму ўрачыста адкрываў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Пра гэта піша „Зеркало”.
Мясцовыя кажуць, што папярэджвалі: канструкцыя не вытрымае, бо дамба не забетанаваная, але іх ніхто не слухаў. І на працягу года напор вады вымыў за ёй яму. Жыхары спрабавалі засыпаць яму самастойна, а потым ужо не сачылі, што там робіцца.
1 верасня дамбу прарвала. І літаральна за гадзіну абмялела прылеглая сажалка. У выніку яе ўзровень упаў амаль да нуля, рыба ў вадаёме загінула.
Старшыня Трабскага сельвыканкама Валянціна Марусава заявіла, што пытанне з дамбай ужо вырашаецца, і зьвязала інцыдэнт з наступствамі ўрагану.
Artykuł Інцыдэнт у мястэчку Трабы: прарвала дамбу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.