Лідэр вайсковага перавароту ў Габоне прынёс прэзыдэнцкую прысягу
Лідэр вайсковага перавароту ў Габоне генэрал Брыс Алігі Нгема ў панядзелак аб’явіў сябе афіцыйным кіраўніком дзяржавы. Ён прынёс прэзыдэнцкую прысягу ў сталіцы краіны Лібрэвіле. Прысягу прымаў Канстытуцыйны суд Габону.