Беларусам замежжа не дазволяць прадаваць маёмасць без асабістай прысутнасці
Пасля таго, як закон, падпісаны Лукашэнкам, набудзе моц, некаторыя здзелкі можна будзе аформіць толькі пры асабістай прысутнасці ці на падставе даверанасці, аформленай у Беларусі.
Artykuł Беларусам замежжа не дазволяць прадаваць маёмасць без асабістай прысутнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы замежжа не змогуць прадаць маёмасць на радзіме без асабістай прысутнасці. Гэта вынікае з указу, які апублікаваны на сайце Лукашэнкі.
Пасля таго, як закон набудзе моц, некаторыя здзелкі можна будзе аформіць толькі пры асабістай прысутнасці ці на падставе даверанасці, аформленай у Беларусі. Генеральная даверанасць у Беларусі афармляецца максімум на тры гады.
Гэта азначае, што ў тых, хто з’ехаў у 2021 годзе і пазней, яшчэ ёсць магчымасць прадаць маёмасць без уласнай прысутнасці, калі яны аформілі такую даверанасць.
Раней стала вядома, што беларусы замежжа не змогуць атрымаць новыя пашпарты ў дыпмісіях. Гэта можна будзе зрабіць толькі ў органах унутраных спраў у Беларусі.
Artykuł Беларусам замежжа не дазволяць прадаваць маёмасць без асабістай прысутнасці pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.