Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны
Плануецца, што міністрам абароны Украіны павінен стаць кіраўнік Фонду дзяржмаёмасці Рустэм Умераў. Чакаецца, што парламент зацвердзіць яго на пасадзе заўтра.
Artykuł Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава. Аб гэтым аб’явіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю вечарам. На наступны дзень Рэзнікаў падаў заяву аб адстаўцы.
Сёння, 5 верасня, за адстаўку прагаласавалі 327 дэпутатаў, выказаліся супраць 4, а ўстрымаліся 23.
Плануецца, што міністрам абароны Украіны павінен стаць кіраўнік Фонду дзяржмаёмасці Рустам Умераў. Чакаецца, што парламент зацвердзіць яго на пасадзе заўтра.
Рэзнікаў узначальваў Мінабароны Украіны з 2021 года. Ягоная магчымая адстаўка абмяркоўвалася і раней, з лютага 2023 года. Тады ўзнік скандал праз закупы харчоў для вайскоўцаў па завышаных коштах, пасля якога сваіх пасадаў пазбавіліся некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў Мінабароны. Але афіцыйна рашэнне пра адстаўку было агучанае 3 верасня.
Паводле дэпутата Яраслава Жэлэзняка, Рэзнікаў, верагодна, будзе прызначаны амбасадарам у Вялікую Брытанію.
Artykuł Вярхоўная Рада зацвердзіла адстаўку міністра абароны Украіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.