Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Агляд прэсы: Знайсці „крайняга“

0
Агляд прэсы: Знайсці „крайняга“

Цёмныя сейбіты Пуціна. Новы міністр абароны Украіны. Новай збожжавай здзелкі не будзе.

Artykuł Агляд прэсы: Знайсці „крайняга“ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Цёмныя сейбіты Пуціна. Новы міністр абароны Украіны. Новай збожжавай здзелкі не будзе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Польская Gazeta Wyborcza друкуе шматстаронкавае расследаванне-рэпартаж, дзе выкрывае прарасейскіх троляў і дэзінфармацыю, якую яны распаўсюджваюць у польскай інфасферы. Увагу ў матэрыяле сярод польскіх калег на службе расейскай інфармацыйнай вайны, прыцягвае журналістка Агнешка Півар, па тыпажу вельмі падобная да Ірыны Абельскай — былой асабістай лекаркі Аляксандра Лукашэнкі, якая лічыцца маці Мікалая Лукашэнкі.

«Cупрацоўніца расейскага тэлеканала Спутнік, аўтарка дакументальнага фільма аб прапуцінскім мотаклубе «Начныя ваўкі» і … блізкая знаёмая Аляксандра Лукашэнкі. Агнешку Півар урачыста віталі як журналістку на Вялікай Сустрэчы з прэзідэнтам у 2021 годзе. І яна не скупіцца на пахвалу: «Толькі дзякуючы Лукашэнку на Гродзеншчыне захавалася сапраўдная Польшча, а не тая, што ў здэмаралізаванай Варшаве. Беларусь – край некранутай прыроды. Толькі ўявіце, якую шкоду ёй мог прынесці чарговы «майдан» па сцэнары заходніх інтрыганаў?!». Блог Агнешкі Півар, па яе словах, быў заблакаваны спецслужбамі. «Белсат» назваў яе «маскоўскай найміткай». Аднак гэта не перашкаджае Півар выступаць у радыёперадачы на «Радыё Марыя». Яна актыўна друкуе антысеміцкую літаратуру і нарысы пра жаданы пройгрыш вайны Украінай, з прычыны пагрозы для палякаў ад украінскіх мігрантаў. Агнешка Півар – адна з многіх агентаў уплыву Крамля ў Польшчы. Як вынік, за год у выніку прапаганды на 12 % вырасла колькасць палякаў, якія бачаць пагрозу ва ўкраінцах. Агулам 55% палякаў – супраць аказання дадатковай дапамогі ўкраінцам», – падсумоўвае незалежнае польскае выданне.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў падаў у адстаўку. Новая кандыдатура – Рустэм Умераў, які цяпер кіруе Фондам дзяржмаёмасці. Замену ключавой фігуры ў разгар ваенных дзеянняў аналізуюць сусветныя СМІ. Аглядальнікі лічаць, што за прызначэннем Умерава рушаць услед змены і ў тактыцы ваенных дзеянняў. «Змена кіраўніка абароннага ведамства Украіны адбываецца на мяжы вялікіх поспехаў на фронце», – адзначае брытанскі часопіс Financial Times.

«Пасля неўражлівага контрнаступлення на паўднёвым усходзе краіны, здаецца, украінскія войскі гатовы памяняць расклад сіл. І хоць генеральны штаб Узброеных сіл дзейнічае незалежна ад Міністэрства абароны, роля міністра ў каардынацыі баявых дзеянняў з’яўляецца ключавой. Менавіта ён адказвае за мабілізацыю войск і закуп узбраення», – настойвае брытанскае выданне.

Амерыканская газета The New York Times тлумачыць кадравае ўзварушэнне ў вышэйшым кіраўніцтве Украіны зацягнутасцю ваеннага канфліктам з Расеяй. «Немалаважным фактарам сталі просьбы самога Рэзнікава аб сыходзе ў адстаўку. Пры гэтым нягледзячы на тое, што Умераў знаходзіцца ў апазіцыйнай партыі «Голас», менавіта ён быў галоўным перагаворшчыкам па збожжавай здзелцы і абмене палоннымі. За 550 дзён, пакуль доўжыцца ваенны канфлікт паміж Расеяй і Украінай, і ў Аляксея Рэзнікава ёсць нямала заслуг. Ён лабіраваў на Захадзе пераадоленне табу на пастаўкі магутнай ваеннай тэхнікі, у тым ліку ракетных комплексаў Himars. Падобна, што ён дамогся і прагрэсу ў перадачы знішчальнікаў F-16», – адзначае амерыканскае выданне.

Перамовы паміж расейскім прэзідэнтам Пуціным і яго турэцкім калегам Эрдаганам аб аднаўленні збожжавай здзелкі, заключанай у свой час пры пасярэдніцтве Турцыі і ААН і якая дазволіла Украіне экспартаваць сваё збожжа, скончыліся безвынікова. Пасля заканчэння сустрэчы Пуцін заявіў, што для пачатку Захад павінен адмяніць санкцыі на гандаль расейскай аграрнай прадукцыяй. «У Пуціна і Эрдагана нямала агульнага», – адзначае мюнхенская газета Süddeutsche Zeitung.

«Эрдагана і Пуціна аб’ядноўвае перш за ўсё тое, што яны кіруюць, разграбаючы праблемы, якія самі ж сабе і стварылі. У выпадку Пуціна не трэба нават называць катастрофу, у якую ён пагрузіў Украіну і ўвесь свет. Эрдагану даводзіцца вырашаць праблему прысутнасці ў краіне амаль чатырох мільёнаў сірыйскіх бежанцаў, і ў гэтым сэнсе ён знаходзіцца пад немалым унутрыпалітычным ціскам. Для таго каб вырашыць гэтую праблему, яму давядзецца весці перамовы з сірыйскім дыктатарам Башарам Асадам, якога ён старанна пазбягаў на працягу многіх гадоў. А для гэтага яму зноў жа патрэбнае пасярэдніцтва Масквы і асабіста Пуціна», – наракае нямецкае выданне.

Міжнародная федэрацыя плавання дазволіла спартсменам і спартсменкам з Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах – без флага і гімна, а таксама пасля абавязковай праверкі на адносіны да вайны.

«Актыўных прыхільнікаў расейскай агрэсіі абяцаюць не дапускаць. Адкрытым застаецца пытанне, якім чынам будзе вызначацца ступень падтрымкі вайны.

І, мабыць, самае дзіўнае: незалежна ад поглядаў колькасць спартсменаў з Расеі і Беларусі абмежавана адным (!) удзельнікам або адной удзельніцай у кожным спаборніцтве», – каментуе сітуацыю нямецкая газета Deutschlandfunk.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: Знайсці „крайняга“ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин посетил фестиваль «Москва — на волне. Рыбная неделя»





Москва

Улыбка сделала слушателя «Юмор FM» миллионером


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин поздравил москвичей с Международным днем защиты детей



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Ирина Серегина

Сотрудники Росгвардии проверили готовность детских оздоровительных лагерей к работе в г.о. Клин




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Дептранс Москвы раскрыл детали инцидента на станции метро "Спортивная"

День защиты детей празднуют в мире 1 июня

Для пользы тела. «Мой спортивный район» начинает летние тренировки


Андрей Рублёв

Итальянская забастовка: Рублёв, Котов и Самсонова вылетели с «Ролан Гаррос», Потапова обыграла Ван Синьюй



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

МегаФон привёз спасателям и пожарным грузовик связи



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России