Сёння апоўначы ўвойдзе ў жыццё ўказ Лукашэнкі адносна выдачы пашпартоў
Закон пра забарону выдаваць пашпарты беларусам у консульствах набудзе моц сёмага верасня ў нуль гадзін нуль хвілін.
Artykuł Сёння апоўначы ўвойдзе ў жыццё ўказ Лукашэнкі адносна выдачы пашпартоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Закон пра забарону выдаваць пашпарты беларусам у консульствах набудзе моц сёмага верасня ў нуль гадзін нуль хвілін.
Прэс-служба Міністэрства замежных спраў выступіла з афіцыйным каментарыем у справе новага ўказу Лукашэнкі. «Беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаны займацца пытаннямі выдачы/абмену/падаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных картак. Указаныя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі», – заявілі ў МЗС.
Такім чынам, вялікая колькасць беларусаў, якая можа вылічвацца дзясяткамі тысяч, можа застацца ў бліжэйшай перспектыве без найважнейшага дакумента, без магчымасці прыехаць у Беларусь і зрабіць новы пашпарт з увагі на палітычны пераслед.
Artykuł Сёння апоўначы ўвойдзе ў жыццё ўказ Лукашэнкі адносна выдачы пашпартоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.