«Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта Новай Беларусі»
Больш за 30 гадоў таму Ўладзімер Астапенка браў удзел у стварэньні пашпарта незалежнай Беларусі, з выявай «Пагоні». Сёньня ён удзельнічае ў распрацоўцы альтэрнатыўнага дакумэнта для беларусаў, які можа замяніць пашпарт.
У інтэрвію Свабодзе былы пасол Беларусі ў Аргентыне і кіраўнік Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі расказвае, на якім этапе цяпер падрыхтоўка дакумэнта і што неабходна зрабіць, каб ён як найхутчэй стаў рэальнай альтэрнатывай пашпарту, які Лукашэнка адмовіўся выдаваць беларусам у дыппрадстаўніцтвах за мяжой.