Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2023

Агляд прэсы: Важны сігнал

0
Агляд прэсы: Важны сігнал

Колькасць баевікоў Вагнера ў Беларусі скарачаецца. XXXII Эканамічны форум у Карпачы. Навошта Пуцін збліжаецца ў Паўночнай Карэяй?

Artykuł Агляд прэсы: Важны сігнал pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Колькасць баевікоў Вагнера ў Беларусі скарачаецца. XXXII Эканамічны форум у Карпачы. Навошта Пуцін збліжаецца ў Паўночнай Карэяй? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Колькасць наймітаў ПВК «Вагнера» ў Беларусі скарачаецца. Так сцвярджае міністр абароны Рэспблікі Літва Арвідас Анушаўскас.

«Я толькі з адкрытых крыніц магу сказаць, што ідзе дынамічнае зніжэнне. Яны разыходзяцца, пераязджаюць на іншыя тэрыторыі, хтосьці з’язджае ў «адпачынак» у Расею, іх вярбуюць іншыя вайсковыя кампаніі», – цытуе міністра літоўскае выданне lrt.lt.

«Сітуацыя там у Беларусі цалкам адрозніваецца ад той, што была тры тыдні таму. Напачатку жніўня Літва і Польшча заяўлялі, што ў Беларусі знаходзяцца каля 4 тысяч наймітаў ПВК «Вагнэр», некаторыя з іх зачыненыя ад мяжы. Яны пераехалі ў Беларусь пасля няўдалага мяцяжу ў Расеі», – гаворыцца ў матэрыяле.

У польскім Карпачы распачаў працу XXXII Эканамічны форум, які сабраў каля 5 000 удзельнікаў у межах 470 дэбатаў. Яго галоўная тэма – бяспека, энергетыка, міжнародная палітыка. Удзельнікі панэлі: «Кіберпагрозы — будучыня, якая настала. Як забяспечыць мір у кіберпрасторы?», якая адбылася падчас 32-га эканамічнага форуму ў Карпачы, абмеркавалі новыя пагрозы ў сетцы і формы іх прадухілення, вынікі чаго і трапілі ў поле зроку польскай газеты Poranny.

«Пасля пачатку вайны ва Украіне Польская чыгуначная кампанія чакала на ўзмацнення кібератак. Падчас панэлі прадстаўнік кампаніі Гжэгаж Курдзель спаслаўся на зроблены ў яго скрыншот, які павінен быў паказваць фрагмент размовы расейскіх хакераў, якія пагадзіліся атакаваць, на галоўнай старонцы перавозчыка. Як адзначыў ён, хоць цяпер сітуацыя выглядае пад кантролем, ігнараваць такі сігнал нельга. Напады на чыгунку могуць выклікаць шмат цяжкасцяў. Кіберпартызаны з Беларусі сёе-тое пра гэта ведаюць. Самай вядомай іх акцыяй стала леташняя, дзякуючы якой на 2 тыдні была парушаная праца Беларускай чыгункі. Пры яе дапамозе расейцы павінны былі правесці адну з акцый на тэрыторыі Украіны. Кіберпартызаны выкарыстоўваюць метады і вопыт, якія дазваляюць атакаваць беларускі рэжым. Сюды ўваходзяць звесткі з базы дадзеных, якая змяшчае падрабязную інфармацыю аб агентах і людзях, якія шпіёняць за беларускай сістэмай, перасякаюць мяжу, валодаюць нерухомасцю, сваякі і г.д. У міжнароднай кіберпрасторы няма правілаў, якія б вызначалі межы вышэйзгаданай «высокай справы». Афіцыйных рамак і запісаў няма, але дзейнічае ўнутраны кодэкс. Галоўным чынам ён палягае ў тым, што дзеянні Кіберпартызанаў не могуць пагражаць нікому, хто не звязаны з рэжымам, і калі б дзеянні закранулі простых грамадзянаў, то іх рабіць не варта», – піша польскае выданне.

Паводле дадзеных амерыканскай адміністрацыі, Уладзімір Пуцін мае намер правесці ва Уладзівастоку сустрэчу з дыктатарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Мяркуючы па ўсім, гаворка пойдзе пра пастаўкі зброі, у якой мае патрэбу Масква для вядзення вайны супраць Украіны. Еўрапейская прэса шмат у чым інтэрпрэтуе гэта як прыкмету слабасці Расеі, якая, у сваю чаргу, даруе кіраўніцтву Паўночнай Карэі новую прастору для манеўру. «Паўночнакарэйскі лідар больш за ўсё жадае прыцягнуць да сябе ўвагу Вашынгтона», – лічыць міланская газета Corriere della Sera.

«У інтарэсах Кіма аказаць ціск на Джо Байдэна, з тым каб дамагчыся саступак. Варыянт таго, што Паўночная Карэя стане пастаўшчыком боепрыпасаў для расейскага войска, адразу ж прыцягнуў увагу Вашынгтона, які перасцярог Пхеньян ад падобнага кроку. З таго часу, як быў перапынены дыялог, пачаты тагачасным прэзідэнтам Трампам, ЗША не праяўлялі асаблівай цікавасці да Паўночнай Карэі – нягледзячы на загад Кіма правесці ядзерныя выпрабаванні. А калі Паўночная Карэя апынецца замяшанай ва ўкраінскім крызісе, то гэта зможа вярнуць Кіма ў спіс прыярытэтаў Байдэна», – піша італьянскае выданне.

Кіпр шакаваны жорсткімі нападамі на бежанцаў: у пятніцу вечарам у партовым горадзе Лімасол сотні людзей у масках і балаклавах учынілі паляванне на мігрантаў і разграмілі іх крамы. Прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідзіс рэзка асудзіў тых, хто нападаў, а ў суботу сотні пратэстуючых выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» расізму. Аглядальнікі ўстрывожаныя. Кіпрскі партал Cyprus Times заклікае не пакідаць тое, што здарылася без наступстваў.

«Ці не варта паразмаўляць пра адказнасць уладаў? Як атрымліваецца так, што ў выпадку падобных інцыдэнтаў або фашысцкіх нападаў улады безуважна назіраюць за тым, як людзі ў масках чыняць бяспраўе? Мы не сцвярджаем, што ў гэтай справе вінаватыя шараговыя паліцыянты, якія працуюць на перадавой, але хутчэй тыя, хто аддае загады і адказвае за складанне аператыўнага плана. Прэзідэнт павінен неадкладна ўзяць сябе ў рукі і прыняць усе магчымыя меры для таго, каб такія інцыдэнты не паўтарыліся надалей. Фашысцкім пагромам не можа быць месца ні ў адной краіне, тым больш у нас на Кіпры, які перажыў уварванне і ўцёкі», – піша кіпрскае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: Важны сігнал pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин поддержал команду кандидатов от «Единой России» на выборы в Мосгордуму





Москва

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Свыше 5,2 миллиона жителей Московского региона получают набор социальных услуг в натуральном виде


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин поддержал команду кандидатов от «Единой России» на выборы в Мосгордуму



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певец

Певец Ваня Дмитриенко поделился впечатлениями от концерта в Томске 12 июня




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Площадь пожара в здании у метро «Динамо» в Москве составляет 400 квадратов

Пожар у станции «Динамо» в Москве потушен

Новороссийские шахматисты приняли участие в полуфинале турнира "Шахматные звёзды 4.0"


Уимблдон

Соболенко и Димитров вместе потренировались на «Уимблдоне»



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Динамо

Сотрудники Дмитровского ОВО Росгвардии по Московской области приняли участия в спортивном празднике Динамо



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России