За паўтара года грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы амаль 12 тысяч прадпрыемстваў
66% новых беларускіх прадпрыемстваў працуе ў сферы інфармацыі і сувязі, з іх пераважная большасць займаецца дзейнасцю, звязанай з праграмным забеспячэннем.
Artykuł За паўтара года грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы амаль 12 тысяч прадпрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Са студзеня 2022 года па канец чэрвеня 2023 года грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы 11 тысяч 700 прадпрыемстваў, вынікае з інфармацыі, абнародаванай Польскім эканамічным інстытутам у штотыднёвым аглядзе. Гэта амаль чвэрць агульнай колькасці адкрытых іншаземцамі прадпрыемстваў у Польшчы ў названы перыяд.
66% новых беларускіх прадпрыемстваў працуе ў сферы інфармацыі і сувязі, з іх пераважная большасць займаецца дзейнасцю, звязанай з праграмным забеспячэннем. Крыху больш за 11% кампаній вядуць прафесійную навуковую ці тэхнічную дзейнасць, каля 5% занятыя ў будаўнічай галіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł За паўтара года грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы амаль 12 тысяч прадпрыемстваў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.